Надмагілле Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верхняя частка надмагілля ў 1937 годзе
Верхняя частка надмагілля ў 1937 годзе
Надмагілле Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. пасля 1616 года
Матэрыял пясчанік
Касцёл Божага Цела, Нясвіж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надмагілле Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі — скульптурнае надмагілле  (руск.) маршалка вялікага літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі» ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы. Выраблена з пясчаніку пасля 1616 года. З’яўляецца найбольш раннім з даволі пашыранага ў першай палове XVII ст. тыпу помнікаў, дзе памёршыя паказваюцца ў выглядзе ўкленчаных людзей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд у пачатку XX ст.

Надмагілле Сіроткі ўяўляе сабой укампанаваную ў порцік выяву нябожчыка, укленчанага ў малітоўнай позе са скруткам у руках. Але ён не ў рыцарскіх даспехах. Вядома, што Сіротка ў 1583—1584 гг. ажыццявіў паломніцтва на Блізкі Усход, напісаў дзённік пра сваё падарожжа, у якім прасіў пахаваць яго «без помпы, у адзенні пілігрыма». Так і паказаў яго скульптар — у адзенні пілігрыма, у шыракаполым капелюшы, з ружанцамі на грудзях. Сіротка — удзельнік шматлікіх ваенных паходаў, таму каля ног ляжаць атрыбуты война: шлем, пальчаткі, шпоры, меч, крагі, перададзеныя дакладна, з выяўленнем фактуры матэрыялу. Рэльефную выяву акаймоўваюць пілястры, зверху — прафіляваная абака, фрыз з надпісам і франтон, на тымпане якога знак Мальтыйскага ордэна. Але галоўная ўвага падаецца фігуры нябожчыка. Сіротка паказаны ў росквіце сіл: у яго валявы твар, высокі адкрыты лоб. Цвёрдасць характару падкрэсліваюць энергічна сціснутыя вусны, выразная, упэўненая лінія сілуэта. Наогул кампазіцыя надмагілля вызначаецца цэласнасцю, прадуманасцю ўсіх дэталей, строгай архітэктонікай. Характар трактоўкі вобраза, перададзенага з рэалістычнай дакладнасцю, сведчыць аб гуманістычным светаўспрыманні аўтара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]