Народная этымалогія
Наро́дная этымало́гыя (ням.: Volksetymologie), спецыфічная моўная з'ява поўнага або частковага пераасэнсавання слова ў выніку адвольнага збліжэння яго з іншымі блізкімі па гучанні словамі. Паняцце ўведзена нямецкім лінгвістам Ферстэманам у 1852.
З'ява народнай этымалогіі назіраецца не толькі ў народзе, яна гуляла вельмі істотную ролю і ў пабудовах так званай навуковай этымалогіі, асабліва там, дзе імкнуцца пераменшыць уплыў іншых моў на сваю мову, або перабольшыць уплыў сваёй мовы на іншыя. Для першага выпадку характэрна стаўленне ў мінулым расійскіх этымолагаў да цюркскага фонду рускай мовы, для другога — стаўленне ў мінулым нямецкіх этымолагаў да раманскага і ўсходняга фонду міжнароднай тэхнічнай тэрміналогіі. Таму паняцце народная этымалогія з'яўляецца не вельмі ўдалым, маючы толькі гістарычнае абгрунтаванне. Аднак спробы замяніць яго іншымі паняццямі - ілжывая этымалогія, лексічная асіміляцыя, лексічная асацыяцыя, пакуль поспеху не мелі.
Літаратура [правіць]
- Народная этымалогія // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2. – Мінск, 2006. – С. 229-230.
- Шор Р. Народная этимология // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. Т. 7. — М.: ОГИЗ РСФСР, гос. словарно-энцикл. изд-во "Сов. Энцикл.", 1934. — Стб. 607—608.
