Наталля Яўгенаўна Гусева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Яўгенаўна Гусева
руск.: Наталия Евгеньевна Мурашкевич
Дата нараджэння 15 лютага 1972(1972-02-15)[1][2] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Alesya Murashkevich[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія біяхімік, дзіця-акцёр, актрыса агучвання, акцёрка
IMDb ID 0348860
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Яўгенаўна Гусева (у першым замужжы — Мурашкевіч; 15 лютага 1972, Звянігарад, Маскоўская вобласць) — кінаактрыса савецкага кіно 1980-х гадоў, якая атрымала шырокую вядомасць пасля выканання ролі Алісы Селязнёвай у дзіцячым пяцісерыйным тэлефільме «Госця з будучыні». У 1983—1988 гадах знялася ў пяці мастацкіх фільмах.

З 1994 года — прафесійны біяхімік, кіраўнік вытворчасці імунабіялагічных прэпаратаў. У 2008 годзе, пасля дваццацігадовага перапынку, прыняла ўдзел у некалькіх кіна- і тэлепраектах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 лютага 1972 года ў Звянігарадзе Маскоўскай вобласці.

Роля Алісы ў «Госці з будучыні» прынесла Гусевай усесаюзную папулярнасць. Лісты прыхільнікаў ішлі Наташы нават з-за межаў Савецкага Саюза, але да славы, якая абрынулася на яе, яна апынулася зусім не гатовая. У Наташы былі нейкі час праблемы з паставай, бо яна хадзіла, нізка апусціўшы галаву, каб яе не знайшлі прыхільнікі.

У лістападзе 1987 года, знаходзячыся ў Мінску, куды прыехала з бабуляй, пазнаёмілася з будучым мужам Дзянісам Мурашкевічам. Ён патрапіў да яе ў нумар у гасцініцы «Мінск» у скрынцы з-пад тэлевізара, загорнуты ў прасціну і без верхняй адзежы[3].

Наталля ніколі не марыла стаць прафесійнай актрысай, бо з дзяцінства захаплялася біялогіяй і здымкі ў кіно лічыла дзіцячай прыгодай. У юнацтве, як і большасць савецкіх школьнікаў, была членам піянерскай арганізацыі і УЛКСМ. Скончыўшы школу ў 1989 годзе, яна паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт тонкіх хімічных тэхналогій на кафедру біятэхналогіі, які скончыла ў 1994 годзе. Пасля гэтага Наталля Мурашкевіч працавала навуковым супрацоўнікам НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі. Наталля з’яўлялася адным з кіраўнікоў кампаніі дыягностыкі ў галіне інфекцыйных захворванняў, якая распрацоўвае і вырабляе імунаферментныя тэст-сістэмы для дыягностыкі шэрагу інфекцыйных захворванняў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі