Нацыянал-бальшавізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг расійскіх нацыянал-бальшавікоў

Нацыянал-бальшавізм — палітычная ідэалогія, якая была развіта рускімі філосафамі Эдуардам Лімоновым і Аляксандрам Дугіным у 1990-я гады. Сам тэрмін «нацыянал-бальшавізм» быў уведзены рускім эмігрантам Мікалаем Устрялавым у 1921 годзе.[1] Акрамя Расіі, ідэалогія нацыянал-бальшавізму была распаўсюджана ў Германіі.

Сама ідэалогія з’яўляецца сінтэзам ідэй камунізму і нацыяналізму.

Гісторыя нацыянал-бальшавізму[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова, Мікалай Устрялаў і іншыя рускія палітычныя эмігранты бачылі нацыянал-бальшавікоў, як рускіх кансерватараў, якія прызналі бальшавікоў як стваральнікаў моцнай расійскай дзяржавы (частка генералітэту царскай арміі на чале з А. Брусілавым, манархістамі Пурышкевічам і Шульгіным і г.д.).[1] З цягам часу нацыянал-бальшавізм змяніўся і прыняў іншае аблічча ў Германіі.

Пасля рускіх палітычных эмігрантаў тэорыю аб нацыянал-бальшавізме пачаў развіваць нямецкі сацыял-дэмакрат Эрнст Нікіш, які быў выгнаны з СДПГ за свой нацыяналізм. Потым Нікіш уступіў у маленькую партыю — Сацыялістычную партыю Саксоніі, якую звярнуў у сваі ідэі. Нікіш і яго паслядоўнікі называлі сябе «нацыянал-бальшавікамі», падкрэсліваючы як нацыянальны, так і сацыяльны характар сваёй барацьбы. У нацыянал-бальшавіцкай ідэалогіі артадаксальна-марксісцкая ідэя «пралетарскай арганізацыі класа» саступае месца ідэі «пралетарскай арганізацыі ўсяго народа», што павінна было прывесці да вызвалення «ўсяго народа», «нацыянальнага цэлага». Нацыянал-бальшавікі настойвалі на сацыяльнай рэвалюцыі, закліканай вызваліць нямецкі працоўны клас ад панавання эксплуататараў, але пры гэтым падкрэслівалі, што сацыяльная рэвалюцыя можа ажыццявіцца толькі ў кантэксце нацыянальнай рэвалюцыі і толькі ў тым выпадку, калі яна паставіць сваёй палітычнай задачай стварэнне прынцыпова новага тыпу дзяржавы[2]. У 1930 год Нікіш апублікаваў сваю праграму, у якой было пералічана «6 пунктаў нямецкага пратэсту»: супраць «ідэяў 1789 года», супраць індывідуалізму, капіталізму, марксізму, парламентарызму, супраць Захаду як радзімы гэтых ідэй, супраць варварскага азіяцкага бальшавізму. Палітычная частка праграмы складалася з наступных тэзісаў: «павярнуцца тварам да Усходу і яго пазітыўных каштоўнасцяў, ажыццявіць неабходны выхад з сусветнай капіталістычнай гаспадаркі, арганізаваць прымусовае перасяленне з гарадоў у вёску, стварыць перадумовы для сялянскага жыцця, адмовіцца ад ідэі гуманізму, адмовіцца ад прыватнай уласнасці, замест яе выхоўваць пачуццё абавязку і служэння народу і дзяржаве».

Другое дыханне нацыянал-бальшавізм атрымаў у 1990-х гадах у Расіі, дзе яго развівалі філосафы Эдуард Лімонаў і Аляксандр Дугін, якія пазней стварылі Нацыянал-бальшавісцкую партыю.

Нацыянал-бальшавізм у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На цяперашні час у Беларусі існуе толькі адна нацыянал-бальшавісцкая арганізацыя — Беларускае аддзяленне НБП.[3] Гэты палітычны рух не мае афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве Юстыцыі Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца ў апазіцыі дзеючаму ўраду. Таксама арганізацыя Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі праводзіць некаторыя акцыі на тэрыторыі Беларусі, але невядома, ці ёсць у іх беларускае аддзяленне[4].

Зноскі