Наяда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Наяда | ||||||||||||||
Najas graminea
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Наяда |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Najas |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Ная́да (Najas) — род кветкавых раслін сямейства наядавых.
Выдзяляюць каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах; на Беларусі сустракаюцца наяда марская і наяда вялікая.
Аднагадовыя апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўжынёю 8-60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны.
Дэкаратыўныя расліны. У акварыумах вырошчваюцца наяда каралеўская, або Кінга і наяда грабеньчатая.
Аб'ект вывучэня біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.
Літаратура [правіць]
- Маўрышчаў В. Наяда // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.