Каўлінія малая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каўлінія малая
Brittle naiad.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Najas minor All.

Сінонімы
Caulinia minor (All.) Coss. et Germ., 1845
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   39002
NCBI   62343
EOL   1088965
GRIN   t:416233
IPNI   65882-3
TPL   kew-308306

Каўлі́нія малая (Najas minor, Caulinia minor) — кветкавая падводная расліна сямейства жабнікавых.

Паглыбленая ў ваду аднагадовая двухдомная расліна з тонкім разгалінаваным, вельмі ломкім сцяблом даўжынёй 4-25 см. Лісце лінейнае, супраціўнае або ў кальчаках, сэрцападобна выгнутае, па краях з 6-10 даволі буйнымі, пры аснове расшыранымі зубцамі. Кветкі адзіночныя, непрыкметныя, у пазухах лісця, раздзельнаполыя. Плод падоўжны, касцянкападобны. Паверхня насення ячэістая.

Пашырэнне: Еўразія, Афрыка; у Беларусі трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах. Месцы росту: эўтрофныя азёры і рэкі з чыстай сярэднемінералізаванай вадой, на глыбіні 20-60 см. Расце групамі, часам утварае чыстыя зараснікі.

Апыленне адбываецца пад вадой. Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Кармавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5