Незалежная дэмакратычная сербская партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Незалежная дэмакратычная сербская партыя
харв.: Samostalna demokratska srpska stranka
Лідар:

Міларад Пупавац і Воіслаў Станіміравіч

Дата заснавання:

1997

Ідэалогія:

сацыял-дэмакратыя, правы сербаў у Харватыі

Сайт:

www.sdss.hr

Незалежная дэмакратычная сербская партыя (харв.: Samostalna demokratska srpska stranka; сербск.: Самостална демократска српска странка) — палітычная партыя ў Харватыі, якая абараняе інтарэсы сербаў у краіне. На дадзены момант з'яўляецца адзіным прадстаўніком сербскай меншасці ў дзяржаўных інстытутах Харватыі, у тым ліку ў харвацкім Саборы. Мае ў ім 3 мандата, выйграных на выбарах сярод меншасцяў у Харватыі ў 2007 годзе.

На працягу апошніх гадоў супернічала з харвацкім аддзяленнем Сербскай радыкальнай партыі, Партыяй дунайскіх сербаў, за права лічыцца галоўнай сербскай партыяй у Харватыі. У 2007 годзе ўсе 3 кандыдаты ад СДСС запоўнілі квоту ў парламенце для сербскай меншасці, набраўшы больш галасоў па мандатнай акрузе, чым лідар ППС Радэ Лескавац.

Партыя лічыць сваёй галоўнай мэтай вяртанне сэрбскіх уцекачоў, якія пакінулі тэрыторыі Сербскай Краіны ў 1995 годзе пасля аперацый «Маланка» і «Бура», і культурную аўтаномію сербскага народа ў Харватыі. Пазіцыянуе сябе як ліберальную і сацыял-дэмакратычную партыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Палітычныя партыі Харватыі