Харватыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Харватыя
Republika Hrvatska
Flag of Croatia.svg Герб Харватыі
Сцяг Харватыі Герб Харватыі

Каардынаты: 45°28′00″ пн. ш. 16°06′00″ у. д. / 45.466667° пн. ш. 16.1° у. д. (G) (O) (Я)

Europe-Croatia.svg
Гімн: «Lijepa naša domovino»
Дата незалежнасці 25 чэрвеня 1991 (ад Югаславіі)
Афіцыйная мова харвацкая
Сталіца Заграб
Найбуйнейшыя гарады Заграб, Спліт, Рыека, Осіек
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Іва Ёсіпавіч
Зоран Міланавіч
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
126-я ў свеце
56 594 км²
1,09%
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

4 483 804[1] чал. (122-я)
81 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$80,983 млрд.[2]  (76-ы)
$18 338[2]
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$64,160 млрд.[2]  (66-ы)
$14 528[2]
Этнахаронім Харват, харватка, харваты
Валюта харвацкая куна
Інтэрнэт-дамен .hr
Тэлефонны код +385
Часавы пояс +1

Рэспубліка Харватыя (Republika Hrvatska) — дзяржава на захадзе Балканскага паўвострава, былая Саюзная рэспубліка ў складзе Югаславіі, сталая незалежнай у 1991 г. Форма кіравання — дэмакратычная рэспубліка. Назва адбываецца па этноніме народа — харваты. Сталіца і найбуйны горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам. Нацыянальная валюта — куна.

Змест

Гісторыя [правіць]

Славянскія плямёны харватаў, далыя пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагоддзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адным з наймоцных у рэгіёне, але ў 1102 г. у выніку дынастычнага крызісу краіна патрапіла ў залежнасць ад Каралеўства Венгрыі. У сярэдзіне XV стагоддзя венгерскі ўплыў на поўначы краіны змяніўся турэцкім, у той час як Далмація патрапіла пад кантроль Венецыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

У 1526 г. Харватыя склала звяз з імперыяй Габсбургаў для супрацьдзеяння турэцкай экспансіі.

У перыяд з 1797 па 1815 г. Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Венгрыі. Пасля Першай Сусветнай вайны у 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, хоць Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава было пераназвана ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой Сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павеліча была створана пранацысцкая Незалежная Дзяржава Харватаў (усташы). Пад націскам камуністычна наладжаных партызанскіх атрадаў Іосіпа Броза Ціта рэжым Павеліча быў звержанны і была створаная Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсць федэральных рэспублік: Сербія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Боснія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвясціла незалежнасць, прызнаную міжнароднай супольнасцю ў 19911992 гадах, пачалася вайна за незалежнасць, якая доўжылася да канца 1995 г. Абвяшчэнне незалежнасці Харватыяй і Славеніяй стала пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасць краіны была адноўленая ў 1998 г. Першым прэзідэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман.

Палітычная структура [правіць]

Геаграфія [правіць]

Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сербіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і заходнімі хрэбтамі Дынарскіх Альпаў, цягнецца па поўдзень да Каторскай бухты.

Тапаграфічная карта Харватыі

Славонія – раўнінная тэрыторыя паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (з'яўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). На паўднёвы-захад ад яе размешчаны горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнутая ўздоўж узбярэжжа Адрыятычнага мора: самая высокая кропка – гара Цынцар (2 085 м). У Істрыі так сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землетрасеннеы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна парэзаная. Уздоўж берага шмат скалістых выспак. (усяго каля 1 185).

У Славоніі і Малай Харватыі ўмерана-кантынентальны клімат з цёплым летам (+20°С - +23°С) і прахалоднай зімой (-1°С - +3°С); у Далмацыі і Істрыі – міжземнаморскі субтрапічны клімат з цёплым, амаль без дажджоў летам (+25°С) і мяккай даждлівай зімой (+8°С). У зімку пераважае халодны паўночна-усходні вецер “бура”. У Дынарскіх Альпах клімат горны, з умераным цёплым летам, умерана халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае 700 – 1000 мм, на Адрыятычным узбярэжжы – 800 – 1500 мм ападкаў штогод. Галоўныя рэкі – Сава, Драва, Дунай і Купа. Самае вялікае возера – Вранска.

У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі – лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узбярэжжы і астравах – субтрапічная расліннасць; у гарах – дубова-грабавыя, букавыя і сасновыя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25% тэрыторыі краіны, пасвішчы – 22%. У лясах жывуць волкі, мядзведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.

Эканоміка [правіць]

Харватыя мае развітую рыначную эканоміку. Звесткі Міжнароднага Валютнага Фонду сведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд. долараў, ці 18 191 долараў на чалавека. Агенцтва Еўрастат сведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61% ад сярэдняга значэння па Еўрапейскаму Звязу. Сярэдні заробак у краіне склаў у ліпені 2012 года 5 492 куны (912 долараў) за месяц, а Міжнародная Прафсаюзная арганізацыя ацэньвае песпрацоў'е ў Харватыі на ўзроўні 9,1%.

У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сектара паслуг (66%), прамысловасць складае 27,2%, сельская гаспадарка – 6,8%. Прамысловасць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд. кунаў (8,65 млрд. еўра), а імпарт 110,3 млрд. кунаў (14,7 млрд. еўра). Самым буйным знешнегандлёвы партнёрам краіны з'яўляецца Еўрапейскі Саюз.

Прыватызацыя і развіццё эканомікі краіны пачалося з фарміравання новага ўрада Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 года. Наступствам вайны стала значнае разбурэнне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнанні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5%. У наш час каля 40% валавага прыбытку Харватыі забяспечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасць дзяржаўнай сістэмы кіравання. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўню карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны з'яўляецца буйныя знешнія запазычанасці, якія складаюць больш за 34 млрд. еўра ці 89,1 СУП краіны.

Насельніцтва [правіць]

Колькасць насельніцтва — 4 млн 700 тыс. Нацыянальны склад, паводле перапісу насельніцтва 2001 г.:

Рэлігія —

  • каталікі (87,8 %),
  • праваслаўныя (4,4 %)
  • іншыя хрысціяне (0,4 %)
  • мусульмане (1,3 %)
  • іншыя (0,9 %)
  • атэісты (5,2 %)

Узброеныя сілы [правіць]

Культура [правіць]

Гэта цікава [правіць]

  • З Харватыі пайшла мода на нашэнне гальштукаў, а таксама само слова «гальштук» у некаторых мовах. Падчас трыццацігадовай вайны французам спадабалася, як харвацкія вершнікі вязалі на шыю хусткі. Распавядаюць, што французы паказвалі на грудзі харватам і пыталі, «што гэта такое?». Харваты думалі, што іх пытаюць «хто ты такі?» і адказвалі «харват». Так з'явілася французскае слова «Cravate» («гальштук»). З французскай гэтае слова перавандравала ў шматлікія еўрапейскія мовы.
  • У харвацкай пісьменнасці нараўне з лацінкай доўга захоўвалася глаголіца. Яшчэ ў 18-ым стагоддзі па ўрачыстых выпадках узводзілі каменныя пліты, спярэшчаныя глаголіцай.

Вядомыя асобы [правіць]

Гл. таксама [правіць]

Зноскі

Спасылкі [правіць]