Нестар Ларанс
Нестар Ларанс | |
---|---|
Смерць |
1868 |
Бітвы |
Нестар Ларанс (du Lurans, Dulaurans, Diuloran; ? — 1868, Парыж) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, камісар Часовага Нацыянальнага ўрада на Літве, член Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з французскага роду. Бацька Станіслаў Ларанс быў капітанам у 1-ым палку пяхоты ў 1807—1809 гадах, губернскім сакратаром Царства Польскага. Каля 1861 года быў чыноўнікам у Вільні, прымаў удзел у будаўніцтве чыгункі Санкт-Пецярбург — Варшава.
Быў прызначаны эмісарам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, удзельнічаў у падрыхтоўцы да паўстання на Літве. Пасля выбуху паўстання ў лютым 1863 года выехаў у Варшаву, дзе Часовы нацыянальны ўрад прызначыў яго членам Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім ён быў камісарам. Пасля канфлікту з старшынёй аддзела Якубам Гейштарам і перадачы пячаткі Кастусю Каліноўскаму, па выніках следства Нацыянальны ўрад вывеў яго са складу Аддзела і пазбавіў статусу камісара. Выехаў у Познань, дзе зблізіўся з коламі землеўласнікаў. У красавіку 1864 года быў прызначаны камісарам Нацыянальнага ўрада ў Германіі, з сядзібай у Дрэздэне.
Пасля паўстання жыў на эміграцыі ў Парыжы. Памер у 1868 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Stefan Kieniewicz, Nestor Laurans, w: Polski Słownik Biograficzny, t. XVI, 1971, s. 579—580.