Нутрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нутрыя
Nutria (Myocastor coypus).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myocastor coypus Molina, 1782

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   180402
NCBI   10157
EOL   328471

Нутрыя, балотны бабёр (Myocastor coypus) — млекакормячая жывёла атрада грызуноў. Адзіны прадстаўнік сямейства нутрыевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 85 см, хваста да 50 см, маса да 12 кг. Поўсць цёмна-карычневая. Хвост укрыты валаскамі. Заднія канечнасці з плавальнымі перапонкамі.

Расліннаедныя, часам спажываюць жывёльныя кармы (малюскі, ракападобныя, рыба і інш.).

Нараджаюць да 14 (звычайна 4—6) дзіцянят двойчы за год.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Паўднёвай Амерыцы (мясцовая назва каіпу). Акліматызавана ў шэрагу краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Паўводная цеплалюбівая жывёла, у натуральных умовах жыве па берагах вадаёмаў, на балотах (адсюль другая назва), у зарасніках трыснягу ці ў норах. Добра плавае і нырае.

Вырошчванне ў няволі[правіць | правіць зыходнік]

Нутрыі — аб'ект промыслу і гадоўлі. Выведзены нутрыі з розным колерам футра. Мяса ядомае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нутрыя // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.