Ньямата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ньямата
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 95 км²
Насельніцтва
  • 17 076 чал. (2012)
Ньямата на карце Руанды
Ньямата (Руанда)
Ньямата
Ньямата (Руанда)
Ньямата

Ньяматагорад у паўднёва-ўсходняй частцы Руанды. Назва горада літаральна перакладаецца як «месца малака». Этымалагічна паходзіць з мовы кіньяруанда ад слоў «nya-» (прыназоўнік Роднага склону) і «amata» (малако).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ньямата ўваходзіць у склад Раёна Бугесера Усходняй Правінцыі Руанды. Горад знаходзіцца наўпрост на поўдзень ад Кігалі, сталіцы і найбуйнейшага горада дзяржавы, на адлегласці 39 кіламетраў па аўтамабільнай дарозе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Захавалася даволі мала дакладных звестак аб тым, што адбывалася на тэрыторыі горада да 1900 года. Аднак вядома, што ў 1900 годзе была вайна паміж Каралеўствам Руанда-Руагасаба на чале з каралём Кійрымам і Каралеўствам Бугесера на чале з каралём Нсора, у якой перамагло Каралеўства Бугесера. Што адметна, кароль Нсора ўзяў караля Кійрыма ў палон, але не толькі захаваў яму жыццё, але і не высунуў ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій на Каралеўства Руанда-Руагасаба. Пасля смерці караля Нсора трон Каралеўства Бугесера заняў яго сын Руганзу Ндоры, які быў апошнім каралём гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Руганзу Ндоры памёр у 1962 годзе, калі Руанда стала рэспублікай.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных нацыянальнага перапісу насельніцтва Руанды, які прайшоў 15 жніўня 2012 года, у горадзе пражывалі 34 922 чалавекі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца Ньямацкі Мемарыял Генацыду, які створаны непасрэдна на месцы мясцовай каталіцкай парафіяльнай царквы. Мемарыял генацыду змяшчае рэшткі больш чым 45 000 ахвяр, амаль усе з якіх прыналежалі да этнічнай групы тутсі. Што адметна, больш за 10 000 людзей былі жорстка забітыя непасрэдна ўнутры гэтай царквы.