Ніжні замак (Кобрын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ніжні замак — частка Кобрынскага замка, якая ў адрозненне ад чыста абарончага комплексу Верхняга замка ўяўляла сабой жылы комплекс феадальнага двара.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З горадам злучаўся мостам праз Кобрынку і брамай, у ніжнім ярусе якой былі размешчаны на двух узроўнях шэсць камор, у верхнім — дзве святліцы з каморамі і сенцамі. Замак абкружалі гародні з пяццю вежамі.

Левая частка забудовы дзядзінца ад уязной брамы да брамы Верхняга замка была вылучана як парадная палацавая. Тут знаходзіўся вялікі крыжовы ў плане жылы будынак. Яго цэнтральны вузел утварала прыхожая з двума мураванымі камінамі. Да прыхожай з трох бакоў прылягалі блізкія па планіроўцы блокі, кожны з якіх складаўся са святліцы і адной або дзвюх камор. Адна са святліц служыла трапезнай. Процілеглая частка дзядзінца мела гаспадарчы характар. Тут стаялі жылыя дамы замкавай чэлядзі, двухпавярховыя свірны, стайня, вазоўня, лямус.

У адной з веж гэтай лініі забудовы размяшчаўся вадзяны млын. Яго кола прыводзілася ў рух вадой Мухаўца па спецыяльнаму жолабу-«спусту».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]