Ордэн Ганаровага легіёна
Ордэн Ганаровага легіёна (фр.: Ordre national de la Légion d'honneur) — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэксу Ганаровага легіёна і вайсковага медалю[1] гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з'яўляецца вышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выбітныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з'яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротна[2]. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых»[3][4][5].
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Ганаровага легіёна- Сімвалы Французскай Рэспублікі
Зноскі
- ↑ Афіцыйны кансалідаваны тэкст Кодэкса Ордэна Ганаровага легіёна і вайсковага медалю на дзяржаўным сайце міністэрства юстыцыі Францыі — Лежыфранс
- ↑ Le Colporteur, Automne 2004, page 5 Comme le Code actuel de la Légion d’Honneur ne prévoit pas d’admission à titre posthume le général de Gaulle disait que " la Légion d’Honneur est une élite de vivants ".
- ↑ Distinction : Moussa Balla Coulibaly honoré par la France de la Légion d’honneur Le Général de Gaulle ne disait-il pas d’ailleurs que «la Légion d’honneur est une élite de vivants».
- ↑ 05/02/05 — FRANCE — L’Ordre National de la Légion d’Honneur Le général de Gaulle disait que «la Légion d’Honneur est une élite de vivants»
- ↑ ORDRE NATIONAL DE LA LEGION D’HONNEUR Le général de Gaulle ayant ces mots, " la Légion d’Honneur est une élite de vivants " !
Спасылкі [правіць]
- (фр.) Афіцыйны сайт Ордэны
| Гэта пачатак артыкула пра ўзнагароды. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |