Заморскія ўладанні Францыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Заморскія ўладанні Францыі

Заморскія ўладанні Францыі (фр.: France d'outre-mer) — шэраг тэрыторый (пераважна астравоў, за выключэннем кантынентальнай Гвіяны), якія належаць Францыі, але аддаленых ад яе асноўнай еўрапейскай тэрыторыі. Цяпер гэтыя тэрыторыі могуць мець наступны статус:

  • заморскі дэпартамент і рэгіён (département et région d’outre-mer, абрэвіятура DOM, радзей DROM)
  • заморская супольнасць (collectivité d’outre-mer, абрэвіятура COM)
  • заморскае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым статусам (collectivité sui generis)

Раней, калі яшчэ існаваў статус заморскай тэрыторыі (territoire d’outre-mer), па-французску ўсе гэтыя ўладанні часта звалі DOM-TOM (абрэвіятура от départements d’outre-mer / territoires d’outre-mer).

Спіс тэрыторый[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія дэпартаменты і рэгіёны[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія супольнасці[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні з асобым статусам[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія ўладанні Францыі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Герб Тэрыторыя Рэгіён Плошча
км²
Насельніцтва Сталіца Статус
Flag of Guadeloupe (local) variant.svg Coat of arms of Guadeloupe.svg Гвадэлупа Карыбскае мора 1 628 420 000 Бас-Тэр Заморскі дэпартамент
Flag of Martinique.svg Coat of arms of Martinique.svg Марцініка Карыбскае мора 1 128 400 000 Фор-дэ-Франс Заморскі дэпартамент
Regional Flag of Reunion.gif Blason Réunion DOM.svg Рэюньён Індыйскі акіян 2 512 800 000 Сен-Дэні Заморскі дэпартамент
Flag of French Guiana.svg Blason de la Guyane.svg Французская Гвіяна Паўднёвая Амерыка 91 000 230 000 Каена Заморскі дэпартамент
Flag of Mayotte (local).svg Coat of Arms of Mayotte.svg Маёта Індыйскі акіян 374 190 000 Мамудзу Заморскі дэпартамент[1]
Flag of French Polynesia.svg Coat of arms of French Polynesia.svg Французская Палінезія Ціхі акіян 4 167 270 000 Папеэтэ Заморская супольнасць
Flag of Wallis and Futuna.svg Coa Wallis Futuna.svg Уоліс і Футуна Ціхі акіян 274 15 000 Мата-Уту Заморская супольнасць
Flag of Saint-Pierre and Miquelon.svg Saint-Pierre and Miquelon coa.gif Сен-П'ер і Мікелон Паўночная Амерыка 242 6 000 Сен-П'ер Заморская супольнасць
Flag of Saint-Martin (fictional).svg Сен-Мартэн Карыбскае мора 53 37 000 Марыго Заморская супольнасць
Flag of Saint Barthelemy.svg Blason St Barthélémy TOM entire.svg Сен-Бартэльмі Карыбскае мора 21 8 600 Густавія Заморская супольнасць
Flag of New Caledonia.svg NC Armoires.gif Новая Каледонія Ціхі акіян 18 575 230 000 Нумеа Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Flag of the French Southern and Antarctic Lands.svg Armoiries des Terres australes et antarctiques françaises.svg Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі або ФПАТ Індыйскі акіян 439 672 140 Порт-о-Франсэ Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Flag of France.svg Armoiries république française.svg Кліпертон Ціхі акіян 9 0 Няма Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Усяго 127 655 2 606 600

Агульная сума плошчы ўсіх 13 тэрыторыі складае 559 655 км² (без Зямлі Адэлі—127 655 км²), а насельніцтва 2 606 600 чалавек.

Тэрытарыяльныя прэтэнзіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мадагаскар аспрэчвае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова, якія ўваходзяць у склад Астравоў Эпарсэ, што маюць асобы статус заморскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Францыі.
  • Дзяржава Каморскія Астравы (Саюз Каморскіх Астравоў) прэтэндуе на востраў Маарэ (былы Маёта), які мае статус «заморскага дэпартамента» Францыі.
  • Сурынам (былая Галандская Гвіяна) мае прэтэнзіі да тэрыторый Французскай Гвіяны — найбуйнейшага заморскага дэпартамента Францыі.
  • Маўрыкій з 1990 г. вядзе перамовы аб вяртанні вострава Трамлен (належыць Францыі). Таксама існуе прынцыповая згода адносна сумеснага кіравання востравам і прылеглай марской прасторай.
  • Рэспубліка Вануату аспрэчвае правы на астравы Мэцью і Хантэр, размешчаныя ў Новай Каледоніі, якая з 1946 года носіць статус «заморскай тэрыторыі» Францыі.
  • Міжнародная супольнасць не прызнае тэрытарыяльных правоў Францыі на Зямлю Адэлі — антарктычны сектар, уключаны Францыяй у склад яе Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. з 31 сакавіка 2011 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]