Ордэн Нідэрландскага льва
| Ордэн Нідэрландскага льва | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва |
De Orde van de Nederlandse Leeuw |
||
|---|---|---|---|
| Краіна | |||
| Тып | |||
| Статус |
Уручаецца |
||
| Статыстыка | |||
| Дата заснавання | |||
| Чарговасць | |||
| Старэйшая ўзнагарода | |||
Ордэн Нідэрландскага льва (нідэрл.: De Orde van de Nederlandse Leeuw), ордэн Нідэрландаў, заснаваны 29 верасня 1815 года першым каралём Нідэрландаў Вілемам I. Да нядаўняга часу ордэнам узнагароджваліся выбітныя людзі ўсіх слаёў грамадства — генералы, міністры, мэры буйных гарадоў, прафесары і выбітныя вучоныя, старшыні судоў і высокапастаўленыя дзяржаўныя служачыя, але з 1980 года ордэн выкарыстоўваецца для прызнання заслуг у вобласці мастацтва, спорту і літаратуры. Ордэн Нідэрландскага льва з'яўляецца другой па статусу ўзнагародай Нідэрландаў пасля Ордэна Вілема. Каралева з'яўляецца Гросмайстрам ордэна, узнагароджанне як правіла адбываецца ў афіцыйны дзень нараджэння каралевы 30 красавіка.
Класы [правіць]
- Рыцар Вялікага крыжа — прысуджаецца членам каралеўскай сям'і, главам дзяржаў, прынцам, кардыналам, некаторым былым прэм'ер-міністрам Нідэрландаў. Носіць Знак ордэна на плечавай стужцы справа, і Зорку Ордэна на левым боку грудзей.
- Камандор — прысуджаецца галандцам, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію, выбітным мастакам, пісьменнікам і палітычным дзеячам. Носіць Знак ордэна на шыйнай стужцы і зорку на левым боку грудзей.
- Рыцар — носіць Знак ордэна на нагруднай калодцы злева.
Знакі адрознення [правіць]
Знак ордэна ўяўляе сабой мальтыйскі крыж пакрыты белай эмаллю, паміж прамянямі крыжа змешчана манаграма караля Вілема I які заснаваў ордэн, у цэнтры крыжа круг пакрыты сіняй эмаллю з дэвізам ордэна «Virtus Nobilitat» — Годнасць Акультурвае. На адваротным боку крыжа намаляваны леў з герба Нідэрландаў. Вянчае крыж Каралеўская карона. Зорка Ордэна — крыж ідэнтычны Знаку ордэна, але без кароны змешчаны на пазалочаную васьміканцовую зорку з прамымі прамянямі. Нагрудны крыж Камандора ідэнтычны Знаку ордэна. Стужка Ордэна сіняя з невялікімі жоўтымі палоскамі па краях.