Павел Антонавіч Сяўко
Павел Антонавіч Сяўко | |
---|---|
Нараджэнне |
22 сакавіка (4 красавіка) 1907 |
Смерць | 5 лютага 1948 (40 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Дзейнасць | палітык |
Бітвы |
Павел Антонавіч Сяўко (22 сакавіка 1907, в. Андрэевічы — 5 лютага 1948) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, савецкі кіраўнік. Член КПСС з 1939 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Да 1925 года парабкаваў, затым працаваў на чыгунцы. Актывіст Ваўкавыскага падпольнага райкама КПЗБ. Падчас тэрытарыяльнага падзелу Польшчы паміж СССР і Нямеччынай у 1939 года кіраваў атрадам рабочай гвардыі ў в. Мсцібава. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе абраны членам Часовага кіравання, дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, членам Паўнамоцнай камісіі гэтага сходу на 5-й пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР. З 1940 года — дырэктар Ваўкавыскага млынкамбіната.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў палітаддзеле стралковай дывізіі. З 1943 года у партызанах: упаўнаважаны Беластоцкага падпольнага абкама, камісар 550-га партызанскага атрада. З ліпеня 1944 года — намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, з ліпеня 1947 года — старшыня Сапоцкінскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР з 1947 года.
Загінуў 5 лютага 1948 года ад рук баевікоў антыкамуністычнага падполля, якія падпільнавалі яго ў лесе падчас працоўнай паездкі на лесанарыхтоўкі. Пахаваны ў Сапоцкіне ў брацкай магіле.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем Сяўко названая вуліца ў Сапоцкіне. У Сапоцкіне на доме, дзе ён жыў, і на будынку чыгуначнай станцыі ў в. Андрэевічы (1975), дзе ён працаваў, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У музеі Сапоцкінскай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра яго[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1948 годзе
- Пахаваныя ў Гродзенскім раёне
- Члены КПСС
- Асобы
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў