Беластоцкая вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Беластоцкая вобласць
Беластоцкая вобласць
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Беласток
Карта БССР, 1940 г. На Захадзе — Беластоцкая вобласць

Беластоцкая вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная пасля заняцця Савецкім Саюзам поўначна-ўсходніх зямель міжваеннай Польскай Рэспублікі і ўключення іх ў склад БССР. З гледзішча савецкай улады існавала ў 19391944 гады, фактычна — 1939—1941.

Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Беласток.

Гісторыя [правіць]

Да верасня 1939 года тэрторыя вобласці ўваходзіла ў склад Польскай Рэспублікі. У той час, згодна з сакрэтным Пактам Молатава-Рыбэнтропа паміж СССР і нацысцкай Германіяй, яна была занятай войскамі Савецкага Саюза[1][2]. 22 кастрычніка таго ж года савецкія ўлады арганізавалі на занятай тэрытоыі выбары. Амаль усе кандыдаты былі абраныя савецкай уладай, незалежных кандыдатаў не дапускалі, грамадзяне былі прымушаныя галававаць, а ва ўсёй краіне пачаўся тэрор і рэпрэсіі супраць тых, хто не падтрымліваў савецкую ўладу[3]. Паводле афіцыйных вынікаў, за савецкіх кандыдатаў прагаласавала 90 % выбаршчыкаў. Пасля выбараў, «абраныя» дэпутаты на сходзе ў Беластоку 28-30 кастрычніка звярнуліся з просьбай далучыць гэтыя зямлі ў склад Беларускай ССР. 2 лістапада Беласточчына была ўкючана ў склад СССР. 9 снежня савецкія ўлады падзялілі занятыя тэрытоыі на вобласці — такім чынам была створана і Беластоцкая вобласць.

Усе гэтыя рашенні лічыліся незаконнымі з кропкі гледжання міжнароднага права. Заняцце поўначна-ўсходніх зямель міжваеннай Польскай Рэспублікі і ўключенне іх ў склад СССР парушала пастановы шматлікіх міжнародных дамоваў, м.ін.: Рыскай мірнай дамовы 1921 г., Дамовы аб ненападзенні 1932 г. і Лонданскай канвенцыі 1933 г. аб дэфініцыі агрэсара[4]. З гэтай прычыны, міжнародная супольнасць лічыла тэрыторыю Беластоцкай вобласці як частку Польшчы пад савецкай акупацыяй.

Зноскі

  1. Карта: Падзел Польскай Рэспублікі паміж СССР і Трэці Рэйхам паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа
  2. Карта падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбентроп
  3. Марэк Вежбіцкі: Depolonizacja i kolektywizacja. В: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Выд. 2. Варшава: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, сс. 301—314, сэрыя: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
  4. пад рэд. Мар'яна Семаковіча: Вайна на два фронты. 17 верасьня 1939 года — агрэсія СССР супраць Польшчы. У: Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ ст. с. 226