Павел Васілевіч Лоўгач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Лоўгач
Поўнае імя Павел Васілевіч Лоўгач
Нарадзіўся 2 сакавіка 1995(1995-03-02)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 83 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2016   Беларусь Смаргонь 4 (0)
2016 Беларусь Ашмяны 13 (2)
2017 Беларусь Баранавічы 25 (5)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (1)
2019 Беларусь Маладзечна 17 (3)
2020—2023 Беларусь Астравец 86 (17)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.

Павел Лоўгач (нар. 2 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2012 года пачаў выступаць за дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, аднак так і не дэбютаваў за яе. У пачатку 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні», а ўлетку перайшоў у «Ашмяны», якія не здолеў выратаваць ад вылету ў Другую лігу. У 2017 годзе выступаў у Першай лізе за «Баранавічы», быў адным з асноўных ігракоў.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў лютым афіцыйна папоўніў яго склад[4]. У першай палове сезона 2018 трывала з’яўляўся на полі, пазней з-за траўм страціў месца ў аснове. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[5].

У чэрвені 2019 года далучыўся да «Маладзечна», дапамог клубу выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года стаў іграком «Астраўца». Пакінуў клуб у студзені 2024 года[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Мінск Беларусь 8 1
2013 дубль Мінск Беларусь 29 5
2014 дубль Мінск Беларусь 28 2
2015 дубль Мінск Беларусь 9 0
2016 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 4 0
2016 (2) Д2 Ашмяны Беларусь 13 2
2017 Д2 Баранавічы Беларусь 25 5
2018 Д1 Дняпро Беларусь 16 1
2019 (2) Д3 Маладзечна Беларусь 17 3
2020 Д3 Астравец Беларусь 18 5
2021 Д3 Астравец Беларусь 22 9
2022 Д2 Астравец Беларусь 22 2
2023 Д2 Астравец Беларусь 24 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Lovgach // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fco.by/player009/
  3. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_lovgach/
  4. "Днепр" подписал Павла Ловгача (руск.). football.by (13 лютага 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. "Островец" покинули трое игроков (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.