Павел Віктаравіч Мажэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Віктаравіч Мажэйка
Дата нараджэння 28 снежня 1911(1911-12-28)
Месца нараджэння вёска Сапажкі, Кармянскі раён, Гомельскай вобласці
Дата смерці 19 студзеня 1987(1987-01-19) (75 гадоў)
Месца смерці Добруш, Гомельскай вобласці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19311950
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Мажэйка Павел Віктаравіч (19111987) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павал Мажэйка нарадзіўся 28 снежня 1911 года ў вёсцы Сапажкі (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння пяці класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства працаваў рольшчыкам на Нова-Барысаўскай папяровай фабрыцы, пазней загадваў школьным аддзелам Барысаўскага райкама ВЛКСМ. У снежні 1931 года Мажэйка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1933 годзе ён скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў, у 1935 годзе — Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў, у 1939 годзе — курсы ваенкамаў-лётчыкаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да красавіка 1945 года маёр Павел Мажэйка камандаваў эскадрылляй 525-га штурмавога авіяпалка 227-й штурмавой авіядывізіі 8-га штурмавога авіяцыйнага корпуса  (руск.) 8-й паветранай арміі  (руск.) 4-га Украінскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 107 баявых вылетаў на бамбардзіроўку і штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года маёр Павел Мажэйка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны Мажэйка працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у горадзе Добруш Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Памёр 19 студзеня 1987 года[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў[1].

У гонар Мажэйка названая вуліца ў Сапажках[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.