Павел Самуілавіч Аўраменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Самуілавіч Аўраменка
Дата нараджэння 1 мая 1929(1929-05-01) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[1] (1979)
Навуковае званне
Альма-матар

Павел Самуілавіч Аўраменка (нар. 1 мая 1929, вёска Барысаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялянскай сям’і. Закончыў Клімавіцкі зааветтэхнікум, БСГА — вучоны заатэхнік (1961). Працаваў старшым ветурачом МТС, старшынёй калгаса, начальнікам раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1967 годзе закончыў аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, з сакавіка 1967 года — кандыдат біялагічных навук, са снежня 1979 г. — доктар сельскагаспадарчых навук, з 1981 г. — прафесар. У БелНДІЖ — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і кіраўнік аддзела па тэхналогіі кармоў. Асноўным напрамкам навукова-даследчай работы з’яўляецца распрацоўка прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі і захавання кармоў, а таксама абгрунтаванне эфектыўнасці выкарыстання кармавых сродкаў сельскагаспадарчай жывёлы ў адносінах да умоў сучаснага вядзення жывёлагадоўлі. Аўтар 187 навуковых работ, кніг і манаграфій.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. — Мн., 1990 (у сааут.).
  • Производство силосованных кормов. — Мн., 1984 (разам з Л. М. Паставалавай).
  • Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов. — 2-е изд. — Мн., 1993. (у сааут.).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]