Падбалацянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падбалацянка
Rozites caperatus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rozites caperatus (Pers.) P. Karst. 1879

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   75324

Падбалацянка, каўпак кольчаты, колцавік дробназморшчкавы, курачка[1] (Rozites caperatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства павуціннікавых, адзіны еўрапейскі від роду Rozites.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—8 см, у маладых грыбоў паўшарападобная, потым пляскатая, па краі іншы раз з трэшчынкамі, жаўтавата-бураватая, з ружовым адценнем, укрытая мучністым налётам. Мякаць шчыльная, белая, пасля жаўцее. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная або каля асновы расшыраная, суцэльная, жаўтаватая, з буйным белавата-жоўтым кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Падбалацянка на паштовай марцы Беларусі

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, у т.л. па ўсёй Беларусі (народныя назвы курачка, панчошка). Расце на вільготных мясцінах у хваёвых і мяшаных лясах у ліпені — верасні.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Малавядомы ядомы грыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падбалацянка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Падбалацянка // БЭ ў 18 т. Т. 11. — Мн.: БелЭн. 2000.