Падбярозавік звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падбярозавік звычайны
Leccinum scabrum18092009.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leccinum scabrum (Bull.) Gray

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   121051
EOL   6669889
MB   100712

Падбярозавік звычайны (Leccinum scabrum) — шапкавы базідыяльны грыб роду лекцын сямейства Балетавыя (Boletaceae). Народныя назвы: абабак, бабка, бярозаік, чорнагаловік.

Шапка дыяметрам 2,5—20 см, гладкая, сухая. Колер шапкі ад светла-шэрага да амаль чорнага. Мякаць белая. Гіменафор амаль свабодны, з доўгімі трубачкамі і дробнымі порамі. Ножка цыліндрычная або крыху патоўшчаная кнізу, даўжынёй да 8—15 см і таўшчынёй да 4 см, з шараватыі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, вохрыста-карычневыя.

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі[1]. Расце ў розных лясах і тундраваых зонах, утварае мікарызу бярозамі. Пладаносіць у чэрвені—верасні.

Ядомы. Некаторыя формы падбярозавіка падобныя на жоўцевы грыб.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 485. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]