Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падводныя лодкі тыпу В
Падводныя лодкі тыпу В у Плімуце
Падводныя лодкі тыпу В у Плімуце
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга
Усяго завершана 11
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля тарпедная ПЛ
Абазначэнні праекту тып В
Хуткасць (надводная) 12 вузлоў (22 км/г)
Хуткасць (падводная) 6,5 вузлоў (12 км/г)
Найбольшая глыбіня апускання 30,5 м
Аўтаномнасць плавання 1000 марскіх міль (1900 км; 1200 міль) пры 6,5 вузлах (16,1 км / г; 10 міль / г) на паверхні
Экіпаж 2 афіцэры, 13 матросаў
Кошт £ 47 000
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 287 т
Водазмяшчэнне падводнае 316 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 43,4 м
Шырыня корпуса найб. 3,8 м
Вышыня 3,4 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 4,30 м
Сілавая ўстаноўка

дызель-электрычная
1 × Vickers 16-цыліндравы дызельны рухавік з 600 к.с. (450 кВт)

1 × электрарухавік з 180 к.с. (130 кВт)
Узбраенне
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
2 насавыя ТА 450 мм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы British B class submarines

Падводныя лодкі тыпу В — серыя з 11 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1904—1906 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас.

Адна з лодак была затоплена пры сутыкненні ў 1912 годзе, астатнія ўзялі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Тры лодкі ажыццяўлялі абарону камунікацый забеспячэння брытанскіх экспедыцыйных сіл у Францыі ​​у 1914 годзе, але неўзабаве былі пераведзены да абарончай і навучальнай службы. Калі пачалася вайна, шэсць падводных лодак тыпу B знаходзіліся ў Гібралтары, яны былі накіраваны ў раён Дарданэл для прадухілення прарыву нямецкага баявога крэйсера SMS Goeben  (англ.) і лёгкага крэйсера SMS Breslau  (англ.) ва Ўсходняе Міжземнамор’е. У снежні 1914 года B11 пракралася ў сам праліў Дарданэлы і патапіла турэцкі браняносец Mesudiye  (англ.).

Прыбыццё больш сучасных падводных лодак для блакады Дарданэл зрабіла лодкі класа B залішнімі, і яны ў 1915 годзе былі выведзены на Мальту, апроч шэрага падлодак, якія былі пакінуты для дапамогі Італьянскаму флоту ў Адрыятыцы. Усе лодкі, якія перажылі вайну, былі прададзены на металалом у 1919—1921 гадах.

HMS B11 у Халбруку, Новы Паўднёвы Уэльс

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Akermann, Paul (2002). Encyclopaedia of British Submarines 1901–1955 (reprint of the 1989 ed.). Penzance, Cornwall: Periscope Publishing. ISBN 1-904381-05-7.
  • Gardiner, Robert & Gray, Randal, рэд-ры (1984). Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press. ISBN 0-85177-245-5.
  • Harrison, A. N. The Development of HM Submarines From Holland No. 1 (1901) to Porpoise (1930) (BR3043)(недаступная спасылка). Submariners Association: Barrow in Furness Branch (1 студзеня 1979). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2015. Праверана 19 August 2015.
  • Wilson, Michael (1981). "The British 'B' Class Submarine". In Roberts, John (рэд.). Warship Volume V. London: Conway Maritime Press. pp. 38–44, 74–79. ISBN 0-85177-244-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]