Падлогавы ўнітаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падлогавы ўнітаз, чара «Генуя», турэцкі ўнітаз — унітаз, які прадугледжвае сядзенне на кукішках пры карыстанні ім. Маюцца розныя віды падлогавых унітазаў, але ўсе яны ўяўляюць сабою, па сутнасці, адтуліну ў падлозе. Ужываюцца ў грамадскіх прыбіральнях, у чыгуначных вагонах, у жаўнерскіх казармах, турмах, сустракаюцца ў школах і інтэрнатах. Таксама існуюць унітазы для сядзення на кукішках, якія маюць тую ж вышыню, што і звычайныя ўнітазы, часам такія ўнітазы маюць як падстаўкі для ног, так і сядушку, што дазваляе, па выбары карыстальніка, сядзець як прама, так і на кукішках. Таксама, магчыма сядзець на кукішках і на звычайных унітазах, аднак гэта патрабуе пэўнае спрытнасці і асцярожнасці.

Станоўчымі якасцямі з’яўляюцца прастата і надзейнасць канструкцыі, што дазваляе грамадскаму туалету працаваць ва ўмовах сталага вандалізму (звычайны ўнітаз можа быць лёгка пабіты), а таксама гігіенічнасць — пры яго выкарыстанні наведвальніку туалета не трэба дакранацца ўнітаза нічым, акрамя падэшваў абутку.

Асноўным недахопам з’яўляецца неабходнасць сядзець на кукішках, што патрабуе пэўнай каардынацыі і балансавання.

У азіяцкіх краінах сядзенне на кукішках у туалеце з’яўляецца адным з этыкетаў асабістай гігіены (напрыклад ісламскі туалетны этыкет не рэкамендуе спраўляць патрэбу стоячы, і таму мусульмане сядзяць на кукішках ці на сядушцы падчас туалету). Таксама этыкетам асабістай гігіены з’яўляецца падмыванне пасля стулу, для чаго ў туалеце часта ўсталёўваецца шланг накшталт душавога або ёмістасць з чыстай вадой (у ісламскіх краінах звычайна гэта гарлач кумган).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]