Падраснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святар у падрасніку.

Падра́снік — ніжняе аблачэнне праваслаўнага ці ўніяцкага духавенства, доўгае да пят з наглуха зашпіленым каўняром і вузкімі рукавамі, надзяваецца пад расу. У манахаў падраснік абавязкова чорнага колеру, у іншых ён можа быць цёмна-сінім, карычневым, шэрым або белым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.