Святар
Свята́р — сан другой (сярэдняй) ступені свяшчэнства «прэсвітэр» ў праваслаўнай, каталіцкай і старажытна-ўсходніх цэрквах. Паводле навукі тэалогія (дагматыка) адносіцца да агульнай назвы ўсіх трох ступеняў святога Таінства Свяшчэнства: дыякан, прэсвітэр і епіскап.
Паводле царкоўнай дагматыкі, святар мае дар божы Святога Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царкоўныя Таінствы (акрамя Таінства Свяшчэнства), усе царкоўныя службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў святары епіскап. У праваслаўнай царкве, дзе гэты тэрмін найбольш пашыраны, святара таксама называюць іерэй, прэсвітэр; «поп» (апошняе слова ва ўсходніх славян з ХІХ ст. набыло зняважлівае адценне, у паўднёвых славян і цяпер ужываецца ў асноўным сэнсе). Праваслаўны святар павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (святар-манах называецца «іераманах»). Старшы святар, звычайна кіраўнік ніжэйшай царкоўнай акругі — благачыння ці настаяцель сабора мае ганаровае званне, якое існуе як узнагарода: протаіерэй, протапрэсвітэр, «пратапоп» (у манастве ігумен, архімандрыт). Для абазначэння каталіцкага святара ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Літве выкарыстоўваецца польскі тэрмін «ксёндз».
Гл. таксама [правіць]
| Царкоўная іерархія | ||
|---|---|---|
| клір святароў | ||
|
|
|
|
| Епіскап |
архірэй • вікарый • тытулярны епіскап • хор-епіскап • кіруючы архірэй • епіскап • схіепіскап • архіепіскап • мітрапаліт • патрыярх • экзарх • каталікос • ардынарый • архімандрыт • іерарх • кардынал • Папа Рымскі • прэлат • епіскап коад'ютар • епіскап епархіяльны • епіскап патрыяршай курыі • епіскап памочнік • заслужаны епіскап • епіскап эмеріт • епіскап консэкрант • папскі нунцый • апостальскі адміністратар • прымас
|
|
| Прэсвітар |
іерэй • прэсвітар • капелан • прыёр • абат • протасінкел • протаіерэй • мітрафорны протаіерэй • протапрэсвітар • іераманах • ігумен • іерасхіманах • схіігумен • схіархімандрыт • пастар
|
|
| Дыякан | ||
| прычт царкоўны | ||
|
|
||
| Скасаваны чыны царкоўнаслужыцеляў |
|
|