Палац Агінскіх і Патуліцкіх (Кракаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Агінскіх і Патуліцкіх
Pałac Ogińskich i Potulickich
50°03′36,73″ пн. ш. 19°55′53,37″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Кракаў
Дата заснавання 1879
Статус ахоўваецца дзяржавай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Агінскіх і Патуліцкіх (польск.: Pałac Ogińskich i Potulickich) — палац у Кракаве па вуліцы Юзафа Пілсудскага, 4. Цяпер у будынку размяшчаецца Найвышэйшая духоўная семінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі. Аб’ект занесены ў рэестр нерухомых помнікаў Малапольскага ваяводства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац пабудаваны ў 1879 годзе паводле праекта Філіпа Пакутынскага. У ім размясцілася сядзіба кракаўскіх верхавых таварыстваў і казіно[1]. У часе Другой сусветнай вайны будынак быў знішчаны бамбардзіроўкай. Руіны палаца разам з тэрыторыяй пасля вайны намаганнямі кардынала Адама Стэфана Сапегі выкупіла Кракаўская архідыяцэзія[2]. Касцельныя ўлады адбудавалі будынак у ранейшым выглядзе[1]. Пасля адбудовы ў ім размясцілася духоўная семінарыя, а пасля і Найвышэйшая духоўная семінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі[2].

Зноскі

  1. а б Jan Adamczewski. Pałac Ogińskich i Potulickich // Mała Encyklopedia Krakowa. — Kraków: Wanda, 1997. — С. 369. — ISBN 83-87023-05-1.
  2. а б Dzieje domu przy ul. Piłsudskiego 4 (польск.). wsd.diecezja.krakow.pl. Праверана 20 лютага 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]