Палевы мост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палевы мост — першы справа (ніжні) на макеце цэнтра Рыма.

Палевы мост (лац.: Pons sublicius) — у першы збудаваны ў Рыме мост, пра які да нас дайшлі звесткі. Быў узведзены праз раку Тыбр, паміж Бычыным форумам (мясцовасць Велабр) і Трастэверэ чацвёртым рымскім царом, Анкам Марцыем (625 да н.э.).[1]

Паводле апісанняў рымскіх гісторыкаў, пры будаўніцтве не выкарыстоўваліся ні цвікі, ні якія-небудзь іншыя жалезныя змацаванні; для сувязі частак моста паміж сабой ужываліся выключна драўляныя нагелі[1]. Шмат разоў разбураўся, апошні раз у 69 годзе, але заўсёды хутка аднаўляўся ў ранейшай, драўлянай канструкцыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Мост // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Масты Рыма