Бычыны форум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Храм Партуна на Бычыным форуме.

Бычыны форум (Forum Boarium) — найстаражытнейшы форум Рыма.

Знаходзіўся на левым (усходнім) берагу Тыбра ў лагчыне, акружанай Капіталійскім, Палацінскім і Авенцінскім узгоркамі. У раннія рэспубліканскія часы тут прычальвалі судны і вёўся бойкі гандаль скатом. Ад форума захаваліся храмы Геркулеса (каля 120 г. да н.э.) і Партуна (каля 80 г да н.э.), якія доўгі час дзейнічалі ў якасці цэркваў. Над руінамі вялікага алтара Геркулеса была ў VI стагоддзі збудавана базіліка Санта-Марыя-ін-Касмедзін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°53′20″ пн. ш. 12°28′52″ у. д. / 41.888889° пн. ш. 12.481111° у. д. (G) (O) (Я)