Папулізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Папулізм (фр.: popylisme ад лац.: populus - народ) — від, форма, стыль, метад палітычнай дзейнасці, уласцівы як асобным палітыкам, так і розным грамадскім плыням і рухам, якія апелююць да шырокіх мас і адлюстроўваюць супярэчнасці масавай свядомасці.

Асноўныя ідэі папулізму[правіць | правіць зыходнік]

  • прамы ўдзел народа ў кіраванні («прамая дэмакратыя»),
  • аўтарытэтны лідар,
  • недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў,
  • агульная крытыка бюракратыі, карупцыі і да т.п.

Папулісты найчасцей выкарыстоўваюць наіўную веру мас у магчымасць найпрасцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і інш. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансерватыўны, рэакцыйны і інш. У паліталогіі ён існуе ў шырокім спектры - ад апалагетыкі ў якасці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамлення з дэмагогіяй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7