Парабала
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Парабала - геаметрычнае месца пунктаў на плоскасці, адлегласці якіх ад вызначанага пункту (фокуса) і прамой (дырэктрысы) роўныя паміж сабой.
Парабалу, як і эліпс ці гіпербалу, можна атрымаць праз сячэнне конуса плоскасццю. У такім разе парабалу можна вызначыць як канічнае сячэнне з эксцэнтрысітэтам e = 1.

