Паралакс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Парала́кс (грэч. parallaxis — адхіленне), бачная змена становішча прадмета пры перамяшчэнні пункту назірання.
У астраноміі гадавы́ паралакс — кут, пад якім відаць з аб'екта перпендыкулярны да промня зроку радыус зямной арбіты, су́тачны паралакс — кут, пад якім відаць з аб'екта перпендыкулярны да промня зроку радыус Зямлі. Сутачны паралакс вызначаецца для Месяца (57′2″,7), Сонца (8″,80), планет і камет, гадавы — для зорак.
Падоўжны паралакс — гэта рознасць абсцыс двух выяў адной і той жа кропкі на розных здымках стэрэапары. Па разнасці паралаксаў двух кропак зямной паверхні магчыма вылічыць перавышэнне адной кропкі над другой.