Паралельныя маці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паралельныя маціM:
ісп.: Madres paralelas
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія El Deseo[d], Sony Pictures Entertainment[d], RTVE[d] і Remotamente Films[d]
Працягласць 123 хв.
Бюджэт 11 000 000 €
Краіна
Мова іспанская
Год 8 кастрычніка 2021, 27 студзеня 2022[1] і 10 сакавіка 2022
IMDb ID 12618926
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Паралельныя маці» (ісп.: Madres paralelas) — атмасферная драма ад іспанскага класіка Пэдра Альмадовара з шыкоўнай Пенелопай Крус у галоўнай ролі. Карціна была фільмам-адкрыццём 78-га Венецыянскага міжнароднага кінафестываля, і там стужку сустрэлі дзевяціхвіліннай авацыяй.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя гераіні стужкі — іспанкі Джэніс і Анна, якія сталі маці ў адзін дзень. Джэніс — прафесійная фатографка ва ўзросце за трыццаць, што чакае дзіця ад жанатага крыміналіста-антраполага Артура.

У палаце шпіталя, дзе Джэніс збіраецца нараджаць дзіця, яна сустракае яшчэ адну будучую маці, Анну. Гэта дзяўчына-падлетак, якая зацяжарала пры даволі складаных абставінах. Абедзве жанчыны нараджаюць дачок у адзін і той жа дзень і дапамагаюць адна адной падчас пераходу ў статус маці. Далей лёсы жанчын пераплятаюцца.

Паралельна з матывам мацярынства — дарэчы, любімым Альмадоварам — рэжысёр уздымае яшчэ і тэму вайны. Джэніс, жыхарка Мадрыда, захопленая адной мэтай — раскрыць у яе роднай вёсцы масавае пахаванне ахвяр грамадзянскай вайны, дзе ляжаць парэшткі яе прадзеда і яго паплечнікаў, чыю памяць ніхто ніколі не ўшаноўваў належным чынам.

Джэніс хоча гэта выправіць, бо некалі яна дала абяцанне сваёй бабулі дастойна пахаваць прадзеда, яе бацьку. Бабуля, што і вырасціла Джэніс, апошні раз бачыла тату ва ўзросце сваіх дзесяці гадоў, калі яго забралі з дому фалангісты — прадстаўнікі галоўнай партыі пры таталітарным рэжыме Франка[3].

Зноскі