Парасон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Парасон (ад фр.: parasol[1] - літаральна "Заслона ад сонца") — прылада, прызначаная для абароны чалавека ад дажджу або ад сонечных прамянёў.
Парасон складаецца звычайна з сінтэтычнага воданепранікальнага матэрыялу (нейлон, поліамід), нацягнутага на каркас з металічных дратоў, які ўмацоўваецца на стрыжні (ручка парасона), прызначаным для ўтрымання парасона над галавой. Для зручнасці ручка парасона загнутая на канцы ў выглядзе крука або мае на канцы булавешку, якая можа мець розныя формы.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.167
