Параф’янаўскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Параф’янаўскі бой
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Дата 18 лютага 1943
Месца станцыя Параф’янава
Праціўнікі
Партызанская брыгада «Жалязняк» нямецкі гарнізон станцыі
Страты
4 забітых і раненых каля 50 салдатаў

Параф’янаўскі бой — бой паміж савецкай партызанскай брыгадай «Жалязняк» і нямецкімі войскамі на станцыі Параф’янава на лініі МаладзечнаПолацк 18 студзеня 1943 года, эпізод усходнееўрапейскага тэатру ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Партызанская разведка ўстанавіла, што на чыгуначнай станцыі Параф’янава да пачатку лютага 1943 года сабралася вялікая колькасць сена, збожжа, лесапіламатэрыялаў. На станцыі і вакол яе размяшчаліся воінскія падраздзяленні вермахта. Памяшканні гарнізона, які налічваў каля 130 салдатаў былі абгароджаны дротам, подступы да будынкаў ахоўвалі тры агнявыя кропкі.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 18 студзеня 1943 года партызанскія атрады нанеслі галоўныя ўдары ўздоўж чыгуначнага пуці з боку станцыі Будслаў з поўдня — у напрамку лесапільнага завода, гандлёвага склада, казармы гарнізона і з поўначы ў напрамку чыгуначнага моста, склада са збожжам. Каб адцягнуць увагу ворага, партызаны спачатку абстралялі казармы і ўмацаванні суседняга гарнізона ў горадзе Докшыцы, каб выманіць туды частку сіл з параф'янаўскага гарнізона. У выніку бою партызаны знішчылі каля 50 салдатаў, разбурылі будынак вакзала, усю станцыйную гаспадарку, спалілі тры склады са збожжам і сенам, лесапільны завод, пашкодзілі вадакачку і 5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі сувязі. Партызаны страцілі 4 чалавека забітымі і параненымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. У. С. Пасэ. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.