Партызанская брыгада «Жалязняк» (Р. А. Дзякаў, І. П. Ціткоў, Л. П. Бірукоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Жалязняк»
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 2137 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Бягомльскі і Лагойскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада «Жалязняк»партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрада «Рамана» (Р. А. Дзякава, арганізаваны ў снежні 1941 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага і Лагойскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (2137 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады І. П. Ціткову і камісару С. С. Манковічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад;
  • 7-ы атрад;
  • вучэбна-рэзервовы атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Л. П. Бірукоў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ў снежні 1942 года разбілі гарнізон у Бягомлі, Бягомльскі раён стаў партызанскай зонай. Нападалі на гарнізон у Докшыцах, разграмілі станцыю Параф'янава. У сакавіку 1943 года напалі на гарнізоны ў вёсцы Даўгінава Крывіцкага і вёсцы Юхнаўка Бягомльскага раёнаў. У маі—чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». 12 снежня 1942 года знішчылі 2 масты цераз Бярэзіну. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 5,5 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў Докшыцка-Крулеўшчынскай аперацыі. У чэрвені 1944 года ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз Бярэзіну, пабудавалі там 2 масты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]