Партал:Музыка/Вызначэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Струнныя шчыпковыя інструменты.
Струнныя шчыпковыя інструменты.

Музыка (ад грэч. μουσική — літар. «мастацтва муз») — від мастацтва, у якім сродкам адлюстравання рэчаіснасці, увасаблення мастацкіх вобразаў і ўздзеяння на чалавека служаць пэўным чынам арганізаваныя музычныя гукі. Асноўныя элементы і выразныя сродкі музыкі — лад, рытм, метр, мелодыя, тэмп, гармонія і іншыя. Фіксуецца ў нотным запісе і рэалізуецца ў працэсе выканання. Падзяляецца на роды і віды — тэатральная (опера, балет і гэтак далей), сімфанічная, камерная і іншыя; на жанры — песня, харал, танец, марш, сімфонія, сюіта, саната і іншыя; выдзяляецца таксама свецкая і духоўная (пераважна культавая) музыка. Па выканаўчым сродкам падзяляецца на вакальную (спевы), інструментальную і вакальна-інструментальную. Музыка часта спалучаецца з харэаграфіяй, тэатральным мастацтвам, кіна-мастацтвам. Адрозніваюць музыку аднагалосную (манодзія) і шматгалосную (паліфанія).