Партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку (месцазнаходжанне невядома)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку. верагодна ХІХ стагоддзе
Матэрыял Палатно, алей
Невядомае

«Партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная, верагодна, у ХІХ стагоддзі невядомым мастаком. Месцазнаходжанне невядома[1].

Партрэт у калекцыі Мацея Радзівіла

Партрэт адлюстроўвае Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку. Партрэт адлюстраваны на фота невялікі па свайму фармату. Найбольш блізкай аналогіяй з’яўляецца паясны партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла, які быў у зборах князя Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрст[ru], сёння ў калекцыі князя Мацея Радзівіла.

Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 54 (на партрэце № 5) у інвентары 1834 г., № 148, № 212 у інвентары 1857 г., № 148 у інвентар 1883 г., № 165 у інвентары 1928 г., № 4, № 11, № 60 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 годзе. Перададзены ў Польшчу ў 1950 годзе[1].


Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.