Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны
| ||
невядома | ||
Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны. 1760 | ||
Матэрыял | палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 65,0 × 51,0 см | |
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Полацк |
Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны — характэрны «сармацкі партрэт» выкананы ў 1760 г. невядомым мастаком.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Эльжбета Магдалена Пузына (1700?—1767) — дачка старосты жамойцкага і гетмана вялікага літоўскага Рыгора Антонія Агінскага і Тэафіліі з роду Чартарыйскіх, жонка Казіміра Гелгуда, а потым — Антонія Міхала Пузыны. Пасля смерці апошняга мужа, засталася адзінай уладальніцай маентка Лучай. Пры лучайскім касцеле ў Лучаі заснавала дом для місіі езуітаў, у падтрымку якога ахвяравала значныя сумы.
Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны трапіў у музейны збор з касцела Святога Тадэвуша ў в. Лучай Пастаўскага раёна ў 1971 г.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Партрэт уяўляе сабой палатно прамавугольнай формы з пабедранай выявай жанчыны ў гадах, трохі павернутай улева. На жанчыне — белая шоўкавая блузка з карункамі па краях рукавоў і чорная сукенка. Белыя каўнер і манжэты аздоблены каймой з геаметрычным арнаментам карычневага колеру. На плечы накінута чырвоная мантыя падбітая гарнастаевым футрам . На галаве чырвоны каптур з карункамі, які завязаны бантам пад падбародкам. Фон цемны, справа - фрагмент цемна-чырвонай драпіроўкі.
На адваротным баку палатна надпіс у адзінаццаць радкоў, чорнай фарбай:
Арыгінальны тэкст (польск.)Elzbieta z Kiazat Oginskieh Puzynina Kasztelanowa Mscislawska Corka Hetmana wielkiego Litewskiego Treorego Oginskego staroscina Tryska y Iodanska Pani Dzie dziczna Luezaga wieku 60 maiaca Z Xiezney Teofilii Matki Czartoryiskiey Splodzo na Roku Pan. 1760.
Іншыя партрэты[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым узросце (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюр музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Джумантаева Т.А. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.//Гісторыя і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы ІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. - Полацк, 2002
- Джумантаева Т.А. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.// Przeglad wschodni, T.VII, z.4(28), 2001.
- Букіна А. Партрэт Эльжбеты і Антонія Пузынаў з касцёла ў Лучаі, "Віцебскі сшытак" 1995, №1, с.58
- Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 118