Партызанская брыгада «Буравеснік»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Буравеснік»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 537 партызан (3 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Уздзенскі, Рудзенскі, Пухавіцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. Г. Мармулёў

Партызанская брыгада «Буравеснік»партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрада «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года на базе груп М. Х. Балана і М. Г. Мармулёва). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уздзенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (537 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. Г. Мармулёву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад «Буравеснік»;
  • атрад імя Громава;
  • атрад імя Кутузава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • П. П. Болдыраў;
  • П. С. Лавецкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

10 чэрвеня 1943 года партызаны разграмілі аўтакалону на дарозе ШацкВаляр’яны, 5 лістапада 1943 на дарозе Валяр’яны — Узда знішчылі 34 аўтамашыны. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Загай Пухавіцкага раёна. У студзені, маі, чэрвені 1944 вялі баі з карнікамі. 28 чэрвеня 1944 занялі вёску Шацк і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. 3 — 12 ліпеня 1944 года брыгада разам з Чырвонай Арміяй удзельнічала ў ліквідацыі нямецкай групоўкі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе ў вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1975 годзе ў вёсцы Каладзіно Уздзенскага раёна ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]