Партызанская брыгада «Стары»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Стары»
Гады існавання 1942—1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 213 партызан (май 1943)
Дыслакацыя Барысаўскі раён
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада «Стары»партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага раёна. У маі 1943 года брыгада (213 партызан) была расфарміравана.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў «Стары» (пазней «За Радзіму»), А. І. Тамашэвіча (пазней «За Бацькаўшчыну»), «Беларусь», «Бальшавік», у лістападзе 1942 года ўключаны атрад «Смерць фашызму», у красавіку 1943 года створаны атрад імя Варашылава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • В. С. Пыжыкаў (Уладзіміраў, «Стары»);
  • І. З. Рабышаў (выконваў абавязкі)

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • Б. Р. Бывалы;
  • Я. Я. Ліхтэр

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. З. Рабышаў (выконваў абавязкі);
  • М. А. Курачкін (выконваў абавязкі);
  • Я. С. Чумакоў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях КрупкіСмалявічы, БарысаўЗембін і іншых. У другой палове 1942 года падарвалі больш за 10 эшалонаў, 13 мастоў, пашкодзілі больш за 13 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, спалілі 4 прадпрыемствы, 4 нямецкія склады. Нападалі на варожыя гарнізоны ў вёсках Неманіца, Зачысце, Барань, Кішчына Слабада, Жыцькава, Кастрыца, Траянаўка Барысаўскага, вёсцы Красналукі (разам з атрадам «Гвардзеец») Халопеніцкага раёнаў. У лютым 1943 года ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, выратавалі жыхароў вёскі Баранскія Пруды Барысаўскага раёна ад смяротнай кары.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]