Парыжскі трамвай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Парыжскі трамвай, лінія Т1

Парыжскі трамвай — трамвайная сістэма горада Парыжа і яго ваколіц. Сучасная трамвайная сістэма дзейнічае з 1992 года ў прадмесцях і з 16 снежня 2006 года ў цэнтры Парыжа. Паводле стану на 2011 складаецца з 4 ліній.

Трамвайныя лініі будуюцца ў Парыжы з 1855 і сістэма дасягае росквіту ў пачатку 20 стагоддзя. З 1920-х пачынаецца заняпад трамвая ў Парыжы (меркавалася, што ён перашкаджае руху аўтамабіляў). У 1938 парыжскі трамвай ліквідуецца. У канцы 20 стагоддзя пачынаецца адраджэнне трамвая ў Парыжы і некалькіх іншых французскіх гарадах.

Аператар — парыжская транспартная арганізацыя RATP, за выключэннем лініі Т4 (выкарыстоўваецца чыгуначны, а не трамвайны шлях), якую эксплуатуе Нацыянальнае таварыства французскіх чыгунак (SNCF).

Вагонны парк — TFS, Citadis 302, Citadis 402, Siemens Avanto S70.