Пары-Ла-Дэфанс Арэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Пары-Ла-Дэфанс Арэна
48°53′44″ пн. ш. 2°13′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Christian de Portzamparc[d]
Дата заснавання 2013
Сайт parisladefense-arena.com (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пары-Ла-Дэфанс Арэна (фр.: Paris La Défense Arena) — найбуйнейшая канцэртная зала ў Еўропе і крыты стадыён шматмэтавага выкарыстання, размешчаны ў Нантэры, галоўным горадзе дэпартамента О-дэ-Сен (заходнім прыгарадзе Парыжа), перад Вялікай аркай Дэфанс. Адзін з двух крытых стадыёнаў шматмэтавага выкарыстання на кантыненце (другі — «Тэленор Арэна» у прыгарадзе Осла). У 2024 годзе падчас летніх Алімпійскіх гульняў на стадыёне пройдуць спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы і скачках на батуце, а таксама рашаючыя матчы гандбольных турніраў.

Пляцоўка даступная ў трох розных канфігурацыях: для спаборніцтваў па рэгбі намінальная ўмяшчальнасць складае 32 000 чал, для канцэртаў — 40 000 чал, і нарэшце, для відаў спорту ўнутры закрытых памяшканняў (што магчыма дзякуючы рассоўнаму даху) — як мінімум 5000 чал. У будынку таксама размяшчаецца 33000 м² офісных памяшканняў, 300 студэнцкіх пакояў, крамы, бровар і рэстаран вытанчанай кухні.

Арэна была пабудавана як хатні стадыён для рэгбійнага клуба «Расінг 92» на змену іх старому стадыёну «Іў дзю Мануар», таму яе часам называюць Арэна 92.