Мар’іна (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Мар’іна
Будынак сельскагаспадарчай школы, 2019 г.
Будынак сельскагаспадарчай школы, 2019 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
2000
Насельніцтва
  • 846 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222847
Аўтамабільны код
5
Мар’іна на карце Беларусі ±
Мар’іна (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Мар’іна (Пухавіцкі раён)
Мар’іна (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Мар’іна (Пухавіцкі раён)

Ма́р’іна[1] (трансліт.: Marjina, руск.: Марьино) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 2 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 48,5 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа. У сувязі з гэтым тут былі ўзведзеныя будынкі, якія адносіліся да мястэчка Мар’іна Горка.

У 1911 годзе займела статус вучылішча. З сакавіка 1921 года навучальная ўстанова завецца Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. З 2000 года каледж.

У 2000 годзе тэрыторыя каледжа была выдзелена ў асобны пасёлак Мар’іна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 год — 1251 жыхар
  • 2019 год — 846 жыхароў[2]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Тэхнікум.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  3. У гонар таленавітага земляка Захара Бірала ў пасёлку Мар‘іна адкрылі мемарыяльную дошку — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки  (11 сакавіка 2016). Праверана 22 мая 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]