Паштовая станцыя (Кобрын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Паштовая станцыя
52°12′38″ пн. ш. 24°20′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1846 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000398шыфр 113Г000398
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паштовая станцыя — будынак у Кобрыне, размешчаны па Савецкай вуліцы, 108. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1846 годзе ў сувязі з пракладкай шашы. У 1873—1875 гг. будынак быў прыстасаваны пад памяшканне гарадской бальніцы, у 1882 г. — ваенны шпіталь. У 1954 г. бакавыя карпусы светлавымі калідорамі злучаны з галоўным. У савецкі час у будынку размяшчаўся міжішкольны вучэбна-вытворчы камбінат[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка галоўнага фаса

Помнік грамадзянскай архітэктуры класіцызму. Першапачаткова складалася з 3 аб’яднаных праезнымі аркамі карпусоў: галоўнага і 2 бакавых, якія ўтваралі ўнутраны гаспадарчы двор, пасля бакавыя карпусы злучаны светлавымі калідорамі з галоўным[1].

Зноскі

  1. а б 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]