Паўгускі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Паўгускі — салёныя гусіныя грудзі, сцісла рулон, сшытыя і абвязаныя шнурком, вэнджаныя 2–3 дні, як правіла, халодным дымам. Былі вельмі папулярнай халоднай закускай у ВКЛ, у Польшчы лічыліся традыцыйным беларускім і літоўскім далікатэсам. Выкарыстоўваліся і як паўфабрыкат для бігасу, верашчакі, крупені і іншых.

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Забіўшы і абскубаўшы гусь, адняць вантробы, хрыбет і сцёгны, выразаць грудзі, як мага больш збіраючы мяса, нацерці моцна соллю з салетрай, беручы на 10 паўгусак фунт солі і лют салетры. Пасля належнага націрання соллю з абодвух бакоў, скласці паўгусак у драўлянае начынне, перасыпаючы соллю і карэннямі: ядлоўцам, перцам простым і англійскім ды размарынам, прыкрыць вечкам і прыціснуць каменнем. Так паўгускі мусяць ляжаць не даўжэй за тыдзень, а па праміненні гэтага часу іх трэба абгарнуць паперай і вэндзіць 2 дні. Заміж паперы можна паўгускі проста з солі абваляць у пшанічным вотруб'і, а затым вэндзіць у лёгкім агні.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Паўгускі // Праект «Наша ежа»