Паўднёвыя Карпаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Паўднёвыя Карпаты, Трансільванскія Альпы — частка Карпат у Румыніі, паміж перавалам Прэдзял і цяснінай Жалезныя Вароты на Дунаі. Даўжыня каля 300 км. Складаюцца з высакагорных масіваў (Фэгэраш, Рэтэзат і інш.), складзеныя гранітамі , гнейсамі, а таксама вапнякамі, пясчанікамі. Найбольш высокія вяршыні маюць альпійскія формы рэльефу. Вышыня да 2543 м (г. Малдавяну). Прарэзаны далінамі рэк Жыу, Олт, Чорная, па якіх пракладзеныячыгунка і шаша. Сейсмічнасць. Ля падножжаў гор і ў ніжніх частках схілаў (да вышыні 900—1000 м) — букавыя і дубовыя лясы, вышэй (да 1700 м) — пераважна іглічныя, якія змяняюцца на вышыні хмызнякамі, субальпійскімі і альпійскімі лугамі. Радовішча нафты (ля паўднёвых падножжаў — Фларэшты , Пітэшты і інш.), каменнага вугалю (Петрашэні), паваранай солі. Курорты горна-кліматычныя (Сіная), бальнеялагічныя (Кэлімэкешты, Бэіле-Еркулане, Бэіле-Гавара, Бэіле-Олэнешты).