Пей Сю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пей Сю
Дата нараджэння 224[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 271[1]
Грамадзянства
Бацька Pei Qian[d][2]
Жонка Q108575687?
Род дзейнасці картограф, географ, палітык

Пей Сю (裴秀, 224 — 271) — кітайскі дзяржаўны служачы, картограф часоў дынастыі Вэй, «бацька» кітайскай традыцыйнай картаграфіі. Адным з першых стаў прымяняць каардынатную сетку (Чжунван). Яна не мае ніякага дачынення да мерыдыянаў і паралеляў, але гуляе такую ж ролю, як маштабаванне на сучасных картах. Прынцыпы, устаноўленыя Пей Сю, сталі асновай кітайскай картаграфіі да ўкаранення ў яе заходніх ідэй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 224 годзе. Працаваў пры двары імператара Цаа Хуаня. У 267 годзе Пей Сю быў прызначаны міністрам грамадскіх работ, яму было даручана заняцца распрацоўкай карт. у выніку ён склаў геаграфічны атлас з 18 лістоў, які атрымаў назву «Юй Гун дзі юй тую» («Адлюстраванне тэрыторый зямлі з „Дзіянь Юя“»). Памёр у 271 годзе.

Картаграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Юй Гун дзі юй ту» імаверна з’яўляецца найстаражытным з вядомых у свеце рэгіянальных атласаў. У «Цзінь шу» («Кніга пра эпас Цзінь») прыведзена прадмова Пей Сю да дадзенай працы. Пей Сю адносіў паходжанне карт да глыбокай старажытнасці, паказваючы, што пры дынастыях Ся, Шан і Чжоу меліся спецыяльныя службовыя асобы, якія займаліся іх складаннем. Да часу Пей Сю, па яго заўвазе, з усіх старых карт захаваліся толькі карты эпохі Усходняя Хань, аднак «ні адна з іх не выкарыстоўвае градуяваны маштаб і ні адна з іх не пабудавана на прамавугольнай сетцы».

Згодна з Пей Сю, пры стварэнні карт варта кіравацца «шасцю метадамі» (лю ці): 1) фэнь люй («градуяваныя ўзоры» — ужыванне градуяваных падзелаў для вызначэння маштабу карты; 2) чжуньван («папярочнае і падоўжнае») — выкарыстанне прамавугольнай сеткі для адлюстравання правільных адносін паміж рознымі часткамі карты; 3) даачы («вымярэнне шляху ў лі») — разлік даўжыні, якую нельга наўпрост вымераць, як даўжыню гіпатэнузы прастакутнага трыкутніка, катэты якога вымяраюцца пакрокавым спосабам; 4)гаа ся («верхняе і ніжняе»), 5)фан се («прамавугольнае і касое»), 6) юй чжы («абыходнае і прамое») — пасля даследавання на мясцовасці асаблівасцяў ландшафту варта пазначаць іх на карце велічынямі вышынь і нізін, прамымі і вострымі кутамі, крывымі і прамымі лініямі.

Пасля атласа Пей Сю склаў на шоўку вялікую карту Кітая такіх памераў, што аднаму чалавеку было не пад сілу нават яе разгарнуць. Пасля для зручнасці ён зрабіў яе паменшаную копію ў маштабе каля 1: 1800000. Ніводная з яго карт не захавалася.

Зноскі

  1. а б 裴秀 // https://mairi.me/-/1000923
  2. а б China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nelson H. Maps from Old Cathay (Two Millennia of Chinese cartography) // Geogr. Mag., 1975, vol. 47, p. 702—711