Картаграфія
Картаграфія (ад грэчаскай χάρτης - «карта» і γράφειν – «маляваць») — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб'ектаў і з'яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць.
Аб'ектамі картаграфіі з'яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з'яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх карт, рэльефных і аб'ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб'ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.
Спасылкі [правіць]
- Яндэкс. Карты
- Google Карты (бясплатны сайт з вектарнымі картамі, касмічнымі здымкамі і маршрутамі праезду) (руск.)
- OpenStreetMap (свабодна рэдагуемая карта ўсяго свету. дазваляе сумесна праглядаць, змяняць і выкарыстоўваць геаграфічныя даныя ў любым пункце Зямлі.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісторыя картаграфіі
| Падгаліны фізічнай геаграфіі | ||
|---|---|---|
|
Біягеаграфія · Геаграфія глеб · Геамарфалогія · Геаэкалогія · Гідралогія · Гляцыялогія · Крыяліталогія · Кліматалогія · Ландшафтазнаўства · Метэаралогія · Акіяналогія · Палеагеаграфія · Картаграфія · Геаінфарматыка |
||