Песня за песняй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Песня за песняйM:
англ.: Song to Song
Жанр музычны фільм[d], драматычны фільм, рамантычны фільм і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 129 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 17 сакавіка 2017 і 25 мая 2017[1]
IMDb ID 2062700
Афіцыйны сайт

«Песня за песняй» (англ.: Song to Song) — амерыканскі эксперыментальны меладраматычны фільм 2017 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Раян Гослінг, Майкл Фасбендэр, Руні Мара, Наталі Портман і Кейт Бланшэт[7].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм апавядае пра два звязаныя любоўныя трыкутнікі. Гэта гісторыя пра сексуальную апантанасць і здраду на фоне музычнай сцэны ў Осціне, штат Тэхас.

На адной з шумных вечарынак ля басейна мілая і сімпатычная дзяўчына Фэй (Руні Мара) знаёміцца з маладым таленавітым музыкантам БіВі (Раян Гослінг). Між дзвюма рамантычнымі натурамі адразу ж успыхвае страсць, і іх стасункі пачынаюць імкліва развівацца. Але ў Фэй ёсць адзін маленькі, але сур’ёзны сакрэт — яна ўжо некаторы час перыядычна сустракаецца з багатым і ўплывовым музычным прадзюсарам Кукам (Майкл Фасбендэр), які да таго ж з’яўляецца добрым знаёмым БіВі. Дзяўчына пачынае кідацца між двух мужчын і ў выніку робіць свой няпросты выбар. Вось толькі гэта далёка не апошні выбар, што ёй трэба зрабіць. Неўзабаве ёй трэба будзе вырашаць, што для яе важней: кар’ера, аб якой яна нядаўна магла толькі марыць, ці каханне, якое пасялілася ў яе сэрцы.

Паралельна з гэтым Кук знаёміцца з прывабнай і амбітнай афіцыянткай Рондай (Наталі Портман), якая даволі хутка займае значнае месца ў ягоным жыцці. Лёсы ўсіх персанажаў мудрагеліста перасякаюцца між сабой, прымушаючы кожнага з герояў сур’ёзна задумацца над тым, што адбываецца, і ў пэўны момант свайго жыцця зрабіць няпросты выбар, які вызначыць іх будучыню.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 намінацыямі на кінаўзнагароды[8].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 студзеня 2017.
  2. http://www.imdb.com/title/tt2062700/ Праверана 18 мая 2016.
  3. а б http://www.filmaffinity.com/es/film830320.html Праверана 18 мая 2016.
  4. а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt2062700/fullcredits Праверана 18 мая 2016.
  5. а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=196965.html Праверана 18 мая 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. Song to Song (2017) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 мая 2023.
  8. Song to Song (2017) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 мая 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]